Дзмітрый Піліпавіч Бартноўскі

Дзмі́трый Пілі́павіч Бартно́ўскі (1 лістапада 1902, в. Цярэшкавічы, Гомельскі раён — 11 сакавіка 1970) — генерал-лейтэнант авіяцыі (1944)[1].

Дзмітрый Піліпавіч Бартноўскі
Дата нараджэння 1 лістапада 1902(1902-11-01)
Месца нараджэння в. Цярэшкавічы, Гомельскі раён
Дата смерці 11 сакавіка 1970(1970-03-11) (67 гадоў)
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў авіяцыя
Званне
Генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940
Вялікая Айчынная вайна

БіяграфіяПравіць

З 1922 у ВМФ. Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба(руск.) бел. (1951). Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939-40[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны начальнік штаба ВПС ВМФ. Удзельнік арганізацыі абароны Севастопаля(руск.) бел., Ленінграда, Запаляр'я(руск.) бел., вызвалення Севастопаля, Прыбалтыкі(руск.) бел.. З 1945 начальнік штаба і камандуючы ВПС ВМФ, з 1952 начальнік Вышэйшых афіцэрскіх курсаў. У 1954-61 у апараце Міністэрства абароны СССР[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Бартновский Дмитрий Филиппович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 42. — 737 с.