Дзмітрый Сяргеевіч Шматко

беларускі футбаліст

Дзмітрый Шматко (нар. 26 ліпеня 1989) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Дзмітрый Шматко
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Шматко
Нарадзіўся 26 ліпеня 1989(1989-07-26) (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 196 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2010—2011 Беларусь Партызан (Мінск) 37 (3)
2012 Беларусь Нёман (Гродна) 2 (0)
2013 Беларусь Мінск-2 29 (1)
2014 Беларусь Гарадзея 19 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (1)
2011 Беларусь Беларусь (алімпійская) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ера правіць

З мінскага «Дынама», дзе не згуляў ніводнага матча за аснову, перайшоў у «Партызан», дзе стаў асноўным абаронцам. Пасля распаду «Партызана» ў сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам», але не замацаваўся ў складзе і ў снежні 2012 года пакінуў гродзенскі клуб[1].

У красавіку 2013 годе далучыўся да клуба «Мінск-2», дзе стабільна выступаў у аснове. У лютым 2014 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[2]. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў стан «цукровых»[3]. У 2015 годзе, завяршыўшы кар’еру, пераехаў у Маскву і пачаў займацца бізнесам[4].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі, у 2007 годзе ў яе складзе стаў пераможцам мемарыяла Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу, таксама быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. Пазней гуляў за моладзевую зборную Беларусі і алімпійскую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 дубль Дынама   1 0
2007 дубль Дынама   15 0
2008 дубль Дынама   20 0
2009 дубль Дынама   12 1
2010 Д1 Партызан   9 0
2011 Д2 Партызан   28 3
2012 Д1 Нёман   2 0
2013 Д2 Мінск-2   29 1
2014 Д2 Гарадзея   19 0

Зноскі