Адкрыць галоўнае меню

Дзонг-кэ (дзонгкха; дзонг-кэ རྫོང་ཁ, Вайль rdzong-kha, лац. Dzongkha) — афіцыйная мова Каралеўства Бутан. Дзонг-кэ азначае «мова, на якой размаўляюць у дзонгах» (дзонгі — манастыры-крэпасці ў Бутане). Мова адносіцца да сіна-тыбецкай моўнай сям'і і па сваёй структуры найбольш блізкая да тыбецкай.

Дзонг-кэ
Саманазва: Dzongkha-02.svg རྫོང་ཁ dzongkha
Краіны: Бутан, Індыя
Афіцыйны статус: Каралеўства Бутан
Агульная колькасць носьбітаў: каля 700 000
Класіфікацыя
Катэгорыя: Мовы Еўразіі

Сіна-тыбецкая сям'я

Тыбета-бірманская падсям'я
Бодская галіна
Тыбецкая група
Паўднёватыбецкі кластар
Пісьменнасць: тыбецкая пісьменнасць
Моўныя коды
ISO 639-1: dz
ISO 639-2: dzo
ISO 639-3: dzo
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Дзонг-кэ з'яўляецца роднай для людзей, якія жывуць у васьмі заходніх раёнах Бутана (Вангдзі-Пходранг, Пунакха, Тхімпху, Гаса, Папара, Хаа, Дага і Чукха). Носьбіты гэтай мовы таксама пражываюць на індыйскай тэрыторыі, якая некалі належыла Бутану, у прыватнасці, у наваколлях горада Калімпонг (Заходняя Бенгалія). Дзонг-кэ абавязковая для вывучэння ва ўсіх школах Каралеўства Бутан.