Дзэн
Дзэн, недакладна дзен (ад па-японску: 禅, санскрыт: ध्यान дхья́на, па-кітайску: 禪 чань, па-карэйску: 선 сŏн) — кірунак у будызме традыцыі Махаяны, якая зарадзілася ў Кітаі і атрымала распаўсюджанне на Далёкім Усходзе (В'етнам, Кітай, Карэя, Японія). У больш вузкім сэнсе дзэн разумеецца як кірунак менавіта японскага будызму, прыўнесены ў Японію з Кітая ў XII ст. У далейшай традыцыі японскага дзэна і кітайскага чань развіваліся ў многім самастойна — зараз, захоўваючы адзіную існасць, набылі свае характэрныя рысы. Японскі дзэн прадстаўлены некалькімі школамі — Рындзай (кіт. Ліньцзі), Сато (кіт. Цаодун) і Обаку (кіт. Хуанбо).

Энсо — сімвал дзэн-будызма
ЛітаратураПравіць
- Дзэн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. С. 127.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзэн