Дзюпку́н (руск.: Дюпку́н[3]) — возера ў Краснаярскім краі Расіі, на плато Путарана, у басейне ракі Курэйка (прыток Енісея).

Дзюпкун
руск.: Дюпкун
Волны озера Дюпкун.jpg
Каардынаты: 68°12′28″ пн. ш. 92°46′14″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Краснаярскі край
Вышыня над узроўнем мора 109[1] м
Даўжыня 125[1] км
Шырыня 2,5[1] км
Плошча 199[2] км²
Упадаюць Курэйка
Выцякаюць Курэйка
Дзюпкун (Расія)
Дзюпкун
Дзюпкун
Дзюпкун (Краснаярскі край)
Дзюпкун
Дзюпкун

Плошча паверхні возера складае 199[2] (212,5[3], ад 199 да 212[1]) км². Даўжыня 125[1] км, шырыня 2,5[1] км. Плошча вадазбору 27 700 км².

Катлавіна возера мае тэктанічнае паходжанне і моцна выцягнутая на дне даліны ракі Курэйка. Возера мае вялікую глыбіню. Жыўленне вадой пераважна снегавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў ліпені. Вада возера вызначаецца чысцінёй і нізкай мінералізацыяй[1]. Багатае рыбай.

Непадалёк ад паўднёвага берага возера знаходзіцца вадаспад Тальнікавы, які лічыцца самым высокім у Расіі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Измайлова А. В. Дюпкун // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  2. 2,0 2,1 Озеро Дюпкун // Государственный водный реестр РФ
  3. 3,0 3,1 Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 420. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Дюпкун // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 420. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.) 

СпасылкіПравіць