Дзямідавіцкі сельсавет (Касцюковіцкі раён)
Дзямі́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дзямідавічы.
Дзямідавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Касцюковіцкі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзямідавічы |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 8 снежня 1959 |
Дата скасавання | 5 снежня 1931 |
Насельніцтва (2019) | 1 073 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тупічына, сельсавет перайменаваны ў Тупічынскі.
8 снежня 1959 года цэнтр Прусінскага сельсавета перанесены ў вёску Дзямідавічы, сельсавет перайменаваны ў Дзямідавіцкі, таксама да сельсавета далучана частка скасаванага Пячарскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Аляксандраўка, Гарадок, Іванаўка, Круты Роў, Пабеда, Ракітнік, Рэспубліка і Тупічын) і частка скасаванага Каніцкага сельсавета (3 населеныя пункты: Вітунь, Вялікая Мухаўка і Малая Мухаўка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты[2].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1550 чалавек[3], з іх 94,1 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — азербайджанцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1073 чалавекі[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.