Дзям’ян Аляксандравіч Гаўрыленка
Дзям’ян Аляксандравіч Гаўрыленка (27 снежня 1925 — ?) — палкоўнік міліцыі, былы начальнік Мінскай вышэйшай школы МУС СССР. Доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, заслужаны работнік МААП.
Дзям’ян Аляксандравіч Гаўрыленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 снежня 1925 (98 гадоў) |
Месца працы | |
Узнагароды і званні |
Выведнік 258-га партызанскага атрада 8-й Рагачоўскай брыгады.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны» II ступені, «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку», «Ветэран працы».
За актыўную работу па ахове грамадскага парадку Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 9 лістапада 1962 года узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. За шматгадовую працу ў органах унутраных спраў і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 снежня 1975 года узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. За добрасумленнае выкананне службовага абавязку, дасягнутыя поспехі ва ўмацаванні сацыялістычнага правапарадку і ў сувязі з 60-годдзем Савецкай міліцыі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 4 кастрычніка 1977 года узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР[1].