8-я Рагачоўская партызанская брыгада
8-я Рагачоўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лютым 1943 года на базе 255-га, 256-га і 257-га партызанскіх атрадаў. У сувязі з заняццем часцямі Чырвонай Арміі тэрыторыі Гомельскай вобласці брыгада ў канцы лістапада 1943 года перабазіравалася ў Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці. Дзейнічала на тэрыторыі Рагачоўскага, Журавіцкага, Жлобінскага, Буда-Кашалёўскага, Клічаўскага, Быхаўскага, Кіраўскага, Бярэзінскага раёнаў.
8-я Рагачоўская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 2200 партызан (12 красавіка 1944) |
Дыслакацыя | Рагачоўскі, Журавіцкі, Жлобінскі, Буда-Кашалёўскі, Клічаўскі, Быхаўскі, Кіраўскі, Бярэзінскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Рашэннем Рагачоўскага падпольнага райкома КП(б)Б ад 12 сакавіка 1944 года брыгада была рэарганізавана ў Рагачоўскую ваенна-аператыўную групу. На гэты дзень налічвала 2200 партызан.
Склад
правіцьБрыгада была сторана на базе 255-га, 256-га і 257-га партызанскіх атрадаў. Пры фарміраванні брыгады з асабовага складу 255-га атрада і прыбыўшых з савецкага тылу асобных груп былі арганізаваны 258-ы і 259-ы партызанскія атрады. 256-ы атрад дзейнічаў у складзе брыгады да 11 сакавіка 1943 года, потым быў разгорнуты ў 8-ю Журавіцкую партызанскую брыгаду. 1 лістапада 1943 года 255-ы партызанскі атрад быў рэарганізаваны ў 255-ы партызанскі полк.
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- Фёдар Сцяпанавіч Тарасевіч (студзень 1943 — студзень 1944);
- Віктар Віктаравіч Чысцякоў (студзень — сакавік 1944).
Камісары
правіць- Адам Андрэевіч Бірукоў (люты — ліпень 1943);
- Васіль Уладзіміравіч Паўлаў (ліпень 1943 — сакавік 1944).
Начальнікі штаба
правіць- Віктар Віктаравіч Чысцякоў (студзень 1943 — студзень 1944);
- Марк Фёдаравіч Рубіс (сакавік 1944).
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках Быхаў — Жлобін, Жлобін — Бабруйск. У сакавіку — красавіку 1943 года пусцілі пад адхон 32 эшалоны праціўніка, падарвалі і пашкодзілі 7 мастоў, больш за 40 аўтамашын. У жніўні 1943 года на ўчастку Жлобін — Бабруйск падарвалі 140 рэек, разбурылі стрэлачныя пераводы і пашкодзілі раз'езд Амяльня; пазней на гэтым участку падарвалі больш за 1 тысячу рэек. Знішчылі дзясяткі нямецкіх апорных пунктаў, у тым ліку ў вёсках Рэкта, Дзедлава, Гадзілавічы, Стралкі, Побалава, Ціхінічы Рагачоўскага раёна, напалі на гарнізон у вёсцы Падсёлы Кіраўскага раёна. У лютым, маі, ліпені, кастрычніку — лістападзе 1943 год і ў лютым 1944 вялі баі за ўтрыманне партызанскай зоны, за прарыў блакады і выхад з акружэння.
Памяць
правіцьУ 1964 годзе ў вёсцы Заазер’е Рагачоўскага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.