Васіль Уладзіміравіч Паўлаў
адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі
Васіль Уладзіміравіч Паўлаў (31 снежня 1914, г. п. Манастыршчына, Смаленская вобласць — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
Васіль Уладзіміравіч Паўлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1914 (110 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | партызаны |
Біяграфія
правіцьЗ 1932 года на педагагічнай рабоце. Член КПСС з 1939 года. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1939). Са жніўня 1941 года на падпольнай рабоце ў Рагачоўскім раёне. У партызанах з верасня 1942 года: радавы, з лютага 1943 года — камісар атрада, у ліпені 1943 — сакавіку 1944 гадоў — камісар 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгады, у маі — чэрвені 1944 года — 255-га партызанскага палка, адначасова член Рагачоўскага падпольнага РК КП(б)Б. У 1944—1975 гадах — на партыйнай і педагагічнай рабоце.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.