255-ы партызанскі полк
255-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў лістападзе 1943 года на базе 255-га партызанскага атрада, сфарміраванага ў красавіку 1942 года з групы А. А. Бірукова і М. К. Марусава, якая дзейнічала з лістапада 1941 года, у ліпені 1942 года 255-ы атрад аб’яднаўся з Рагачоўскім атрадам, які дзейнічаў са жніўня 1941 года. Полк дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Рагачоўскага, Жлобінскага, Быхаўскага, Клічаўскага, Крупскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года полк (849 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Партызану палка П. І. Кавалёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
255-ы партызанскі полк | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Гомельскае партызанскае злучэнне |
Тып | савецкія партызаны |
Функцыя | змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй |
Колькасць | 849 партызан (28.6.1944) |
Дыслакацыя | Рагачоўскі, Жлобінскі, Быхаўскі, Клічаўскі, Крупскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | В. А. Мінайлаў |
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісары
правіцьНачальнік штаба
правіць- І. А. Ярымаў
Гісторыя
правіцьПартызаны наносілі асноўныя ўдары на чыгуначных участках Быхаў — Жлобін, Жлобін — Бабруйск. У жніўні 1943 года падарвалі больш за 1 тысячу рэек. У студзені 1942, студзені, сакавіку, маі, ліпені, кастрычніку, лістападзе 1943, лютым і маі 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У ліпені 1942 — жніўні 1943 гадоў самастойна і ў складзе 8-й Рагачоўскай брыгады разграмілі каля 20 нямецкіх апорных пунктаў, гарнізоны ў вёсках Гарадзец, Гадзілавічы, Фалевічы, Забалацце, Побалава Рагачоўскага, Стары Крыўск і Дзедлава Журавіцкага, Струкі Буда-Кашалёўскага раёнаў. У кастрычніку 1942 года ў Буда-Кашалёўскім раёне захапілі склад з боепрыпасамі і зброяй.
Памяць
правіцьУ 1966 годзе каля пасёлка Дубрава Рагачоўскага раёна ў гонар стварэння Рагачоўскага партызанскага атрада была пастаўлена стэла.
Зноскі
Літаратура
правіць- Партызанскі полк 810-ы // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477-478. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.