Дзяржаўная рада Славакіі

Дзяржа́ўная ра́да Слава́цкай Рэспу́блікі (славацк.: Štátna rada Slovenskej republiky) — дзяржаўны орган Першае Славацкае Рэспублікі, які павінны быў служыць пасярэднікам паміж прэзідэнтам, соймам, урадам і палітычнай партыяй (даваць прэзідэнту рэспублікі і ўраду водгукі). Рада была ўтвораная канстытуцыйным законам аб канстытуцыі Славацкай Рэспублікі ад 21 ліпеня 1939 года. Хоць Дзяржаўная рада павінная была быць важным органам, фактычна яна магла толькі даваць рэкамендацыі[1].

Дзяржаўная рада Славакіі
Štátna rada Slovenskej republiky
Тып арганізацыі дзяржаўная арганізацыя
Кіраўнікі
Старшыня Віктар Раваш
Намеснік Ёзаф Шкулцеты
Намеснік Ян Войташак
Заснаванне
Дата заснавання 21 ліпеня 1939 года
Ліквідацыя
Дата скасавання 1945 год

Першае ўстаўное паседжанне Дзяржаўнай рады было прызначанае на 6 жніўня 1940 года і адбылося ў прэзідэнцкім палацы. Нараду адкрыў і вёў прэзідэнт Ёзаф Ціса. Пасля прыняцця прысягі ўсіх чальцоў адбыліся выбары старшыні, якім стаў Віктар Раваш, намеснікамі старшыні сталі Ёзаф Шкулцеты са Славацкай маціцы і мансеньёр Ян Войташак, спішскі біскуп.

Дзейнасць правіць

Тэрмін паўнамоцтваў Дзяржаўнай рады складаў тры гады[2]. Дзяржаўная рада прымае рашэнне ў органе, які можа прыняць рэзалюцыю, калі акрамя старшыні ці ягонага намесніка прысутнічае большасць ейных чальцоў. Ён дзейнічае большасцю галасоў выбаршчыкаў. Рада прымае рашэнне бальшынёй галасоў[3].

Чальцы Дзяржаўнай рады карысталіся імунітэтам, як і дэпутаты сойму. Калі сябар Дзяржаўнай рады з’яўляўся дэпутатам, рашэнне аб ягоным звальненні прымаў сойм[4]. Сяброўства ў Дзяржаўнай радзе не аплачвалася, гэта была ганаровая пасада. Адзінай перавагай быў штогадовы бясплатны квіток на чыгунку.

Склад правіць

Дзяржаўная рада афіцыйна складалася з мінімум 20 сяброў, а менавіта:[5]

Асабовы склад правіць

Сябрамі Дзяржаўнай рады з’яўляліся прадстаўнікі палітычных, эканамічных, культурных і царкоўных элітаў Славаччыны, а з нацыяльных меншасцяў прадстаўніцтва ў органе мелі толькі немцы[6]. У Дзяржаўнай радзе працавалі:

Функцыі правіць

  • Высвятліць, наяўнасць факту, які ўстойліва перашкаджае прэзідэнту рэспублікі выконваць сваю функцыю,
  • Прыцягваць прэзмдэнта рэспублікі да крымінальнай адказнасці,
  • Прыцягваць старшыню і чальцоў ураду да крымінальнай адказнасці,
  • Складаць спіс кандыдатаў на выбары ў сойм,
  • Выносіць рашэнні наконт адбірання дэпутацкага мандату на прапанову старшыні сойма,
  • Прапаноўваць сойма праекты законаў,
  • Даваць прэзідэнту рэспублікі і ўраду водгукі пра палітычныя, культурныя і эканамічныя рэчы.[7]

Але дзяржаўная рада не мела ўласнай выканаўчай улады, таму яна не магла нікога абвінаваціць самастойна. У сур’ёзных пытаннях нацыянальнага характару яна магла рабіць рэкамендацыі ўсім дзяржаўным органам, але яны не мелі абавязковай сілы.

Прысяга правіць

Перад пачаткам сваёй дзейнасці сябар Дзяржаўнай рады прымае наступную прысягу перад прэзідэнтам рэспублікі:[8]

Я прысягаю Богу Усемагутнаму і Усяведнаму, што буду добрасумленна й бесстаронна выконваць свае абавязкі і ахоўваць закон. Дык дапамажы мне, Пане Божа!

Зноскі правіць

  1. Štátna rada (sng.sk)
  2. Глава 5, § 54 Славацкай Рэспублікі
  3. Глава 5, § 57 Славацкай Рэспублікі
  4. Глава 5, § 55 Славацкай Рэспублікі
  5. Глава 5, § 51 Славацкай Рэспублікі
  6. Štátna rada (sng.sk)
  7. Глава 5, § 52 Славацкае Рэспублікі
  8. Глава 5, § 53 Славацкае Рэспублікі

Спасылкі правіць