Дзікае паляванне
Дзікае паляванне (ням.: Wilde Jagd, англ.: Wild Hunt) — народны міф, пашыраны некалі ў Паўночнай Еўропе і Брытаніі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/La_caza_salvaje_de_Od%C3%ADn%2C_por_Peter_Nicolai_Arbo.jpg/300px-La_caza_salvaje_de_Od%C3%ADn%2C_por_Peter_Nicolai_Arbo.jpg)
Аснова міфу паўсюль амаль аднолькавая: фантастычны гурт паляўнічых з адпаведным рыштункам (на конях, і з сабакамі; часам на чорных конях і з чорнымі сабакамі і г.д.) праносіцца імклівай пагоняй па небе.
З’яўленне дзікага палявання лічылася знакам будучых няшчасцяў. Людзей, якія апынуліся на шляху палявання, выкрадалі і пераносілі ў свет памерлых.
У народнай германскай міфалогіі дзікае паляванне ёсць гуртам злых духаў ды прывідаў, што ляцяць у небе ў часы зімовых бураў (ад Раства да Багаяўлення) у суправаджэнні ганчакоў. Небяспечна для людзей, пераважна на ростанях, перакрыжаваннях дарог. Правадыра дзікага палявання — дзікага паляўнічага — атаясамлівалі з Одзінам, які ляціць па небе на чале войска мерцвякоў. Французы называлі іншае імя ўладара дзікага палявання — Хэлекен. Таксама, у Сярэднявеччы, з дзікім паляўнічым асацыявалі пэўных гістарычных асоб: напрыклад, Карла Вялікага.
Іншым тлумачэннем было тое, што тыя душы — гэта душы грэшнікаў пад кіраўніцтвам Каіна і Ірада.
У культуры
правіцьУ еўрапейскай мастацкай літаратуры неаднаразова выкарыстоўваўся вобраз дзікага палявання, звычайна як злой сілы, але часам і як сілы, якая не на баку Зла, ані Дабра, а толькі самавольная.
У беларускай літаратуры вобраз дзікага палявання выкарыстаў У. Караткевіч у аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха».