Дзімі́тар Та́леў Пятроў Палісламаў (балг.: Димитър Талев Петров Палисламов) — балгарскі пісьменнік і журналіст. Нарадзіўся ў 1898 годзе ў горадзе Прылепе ў Македоніі. Закончыў Сафійскі ўніверсітэт і з сярэдзіны 1920-х займаўся літаратурнай дзейнасцю, доўгі час быў журналістам у папулярных газетах «Македония[bg]» і «Зора[bg]» (бел.: золак, досвітак). Пасля перавароту 9 верасня[bg] 1944 года і ўстанаўлення таталітарнага камуністычнага рэжыму ў краіне, быў абвешчаны «вялікабалгарскім шавіністам» і правёў некалькі гадоў у турмах і канцлагерах. Пасля вызвалення быў пакрысе рэабілітаваны рэжымам і да сваёй смерці ў 1966 годзе выдаў шэраг гістарычных раманаў, сярод якіх «Прэспанская тэтралогія» — «Жалезная свяцільня» (балг.: Железният светилник), «Прэспанскія званы» (балг.: Преспанските камбани), «Дзень Іллі» (балг.: Илинден) і «Я чую вашыя галасы» (балг.: Гласовете ви чувам) — што набылі яму вялікую славу і зацвердзілі яго як аднаго з класікаў балгарскай літаратуры.

Дзімітар Талеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 (13) верасня 1898[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 1966(1966-10-20)[2][1] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Bratislav Dimitrov Talev[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, дзіцячы пісьменнік, палітык
Мова твораў балгарская мова
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыніцы правіць

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Dimităr Talew // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.