Дзінара Аліджанаўна Юлдашава

Дзінара Юлдашава (узб.: Dinara Yoʻldosheva; 11 студзеня 1952) — тэатральны рэжысёр і драматург, галоўны рэжысёр Узбекскага рэспубліканскага лялечнага тэатра.

Дзінара Аліджанаўна Юлдашава
Дата нараджэння 11 студзеня 1952(1952-01-11) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр, драматург, пісьменніца
Тэатр Узбекскі рэспубліканскі лялечны тэатр

Бабуляй Дзінары Юлдашавай з'яўляецца народная артыстка Узбекістана Назіра Аліева  (узб.).

Біяграфія правіць

Нарадзілася 11 студзеня 1952 года. Скончыла Дзяржаўны інстытут мастацтваў Узбекістана  (руск.) ў 1974 годзе і Ташкенцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Нізамі ў 1988 годзе.

У 1991 годзе прыйшла працаваць ва Узбекскі рэспубліканскі лялечны тэатр.

Творчасць правіць

  • спекталь «І зноў Андэрсен…»

Дасягненні правіць

2003 год — Другі Міжнародны фестываль тэатра і кіно імя С. У. Абразцова ў Маскве: спектакль «І зноў Андэрсен…» Д. Юлдашавай. Гэты спектакль быў адабраны на 6-ы Міжнародны фестываль «Арт-Візіт» ў горадзе Краснадары.

2004 год — Спектакль «І зноў Андэрсен…» адкрыў Краснадарскі фестываль тэатраў лялек.

Зноскі