Дзмітрый Мікалаевіч Лебядзевіч
Дзмітрый Мікалаевіч Лебядзевіч (6 кастрычніка 1958, в. Замасцяны, Шчучынскі раён — 27 мая 2020, Гродна) — беларускі літаратуразнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1997).
Дзмітрый Мікалаевіч Лебядзевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1958[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 2020 (61 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
З сялянскай сям’і. Рана страціў бацькоў, выхоўваўся ў сям’і дзеда. Скончыў сярэднюю школу у вёсцы Першамайская Шчучынскага раёна ў 1977 годзе. У 1977—1981 гадах вучыўся ў Гродзенскім медыцынскім вучылішчы, у 1978—1980 служыў у войску. У 1981—1983 гадах працаваў фельчарам у Гродзенскім доме-інтэрнаце. У 1983—1986 гадах выкладаў рускую мову і літаратуру ў Навасёлкаўскай СШ Гродзенскага раёна, у 1986—1989 гадах — беларускую мову і літаратуру ў Каменскай СШ Гродзенскага раёна, з 1987 — намеснік дырэктара гэтай школы.
У 1988 годзе завочна скончыў аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта. З 1989 года выкладаў на кафедры рускай і замежнай літаратуры гэтага ўніверсітэта, у 1991—1992 гадах — намеснік дэкана філфака. З 1993 года — на кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта, з 1998 года — на пасадзе дацэнта і загадчыка аддзялення беларускай філалогіі філфака Гродзенскага ўніверсітэта.
Памёр 27 мая 2020 года ад каранавіруснай інфекцыі[2].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Друкаваўся з 1990 года. Вывучаў традыцыі антычнасці ў беларускай літаратуры.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Лебядзевіч Дзмітры Мікалаевіч // Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік.. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.