Длабока (макед.: Длабока река, алб.: Përroi i Thellë, літаральна азначае «Глыбокая рака») — рака ў заходняй частцы Паўночнай Македоніі ў рэгіёне «Горная рака». Левы прыток ракі Рыбнічка, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых прытокаў ракі Радзікі[1]. Бярэ выток высока ў гарах (г. Кораб, 2764 м), на тэрыторыі нацыянальнага парка Маўрава, утварае глыбокую трогавую (U-падобную) даліну.

Длабока
макед. Длабока река, алб. Përroi i Thellë
Даліна ракі Длабокі
Даліна ракі Длабокі
Вадацёк
Выток Гара Кораб
 • Месцазнаходжанне г. Кораб
 • Каардынаты 41°45′25″ пн. ш. 20°31′56″ у. д.HGЯO
Вусце Р. Рыбнічка
 • Каардынаты 41°43′04″ пн. ш. 20°38′09″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
physical
Длабока
Длабока
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Непадалёк ад вытока ракі знаходзіцца Корабскі вадаспад вышынёй 136 м – самы высокі ў Паўночнай Македоніі (каардынаты).

Рака і яе даліна сфармаваліся пад уплывам ледавікоў падчас апошняга абледзянення.

Даліна Длабокі з’яўляецца адзіным у Паўночнай Македоніі месцам, дзе пануе альпійскі клімат[2].

Рака працякае каля закінутага сяла Жужнэ, потым даліна ракі звужаецца, утвараючы каньён паміж сёламі Ністрава і Бібай (Бібанне), пасля чаго ўпадае ў раку Рыбнічку.

На аб’ём вады істотна ўплывае таянне снягоў і ільда на ўсходнім баку піка Мал-Кораб. Самая высокая хуткасць цячэння і найбольшы паток вады назіраецца ў канцы мая – пачатку чэрвеня.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Apostolski, Mihailo (1984). Prirodni i socio-geografski karakteristiki na zonite na nomadskite i polunomadskite stočarski dviženja vo Makedonija [Macedonian]. Macedonian academy of Sciences and Arts.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  2. Михаило Зиков, Клима и климатска регионализација во Република Македонија, „Географски разгледи“, бр. 30, Скопје, 1995