Кораб, Корабі (макед.: Кораб, Голем Кораб, алб.: Korabi) — гара на Балканскім паўвостраве, паміж далінамі рэк Радзіка і Чорны Дрын.

Вышыня над узроўнем мора — 2764 м. Гара знаходзіцца на мяжы Албаніі і Паўночнай Македоніі (нацыянальны парк Маўрава), з’яўляецца вышэйшым пунктам гэтых краін. Геалагічна Кораб адносіцца да сістэмы Шар-Планіна. Складзена вапнякамі, схілы пакрытыя дубам, букам і хвояй. Вышэй 2000 м — горныя пашы.

Гара мае больш за 10 вяршынь з абсалютнай вышынёй больш за 2000 м, размешчаных у абедзвюх краінах. Кораб намаляваны на гербе Паўночнай Македоніі.