Адкрыць галоўнае меню

Дойна Алда-Тэадоравіч (рум.: Doina Aldea-Teodorovici; 19581992) — малдаўская савецкая спявачка, жонка кампазітара і спевака Іёна Тэадоравіча, Заслужаная артыстка Малдаўскай ССР (1992).

Алда-Тэадоравіч Дойна
рум.: Doina Aldea-Teodorovici
Партрэт
Род дзейнасці:
Дата нараджэння: 15 лістапада 1958(1958-11-15)
Месца нараджэння: Кішынёў, Малдаўская ССР, СССР
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР
Дата смерці: 30 кастрычніка 1992(1992-10-30) (33 гады)
Месца смерці: Кашэрэны, жудзец Яломіца, Румынія;
пахавана ў Кішынёве
Месца пахавання:
Муж: Іён Тэадоравіч
Дзеці: Сын - Крысці (Крыстафер)
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Сайт: teodorovici.md
Commons-logo.svg Алда-Тэадоравіч Дойна на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 15 лістапада 1958 года ў Кішынёве ў сям'і інтэлігентаў — Eugenia і Gheorghe Marin: бацька быў пісьменнікам і журналістам, а маці — выкладчык рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 у Кішынёве.

Мастацкі талент Дойны выявіўся яшчэ ў дзяцінстве і ўжо навучаючыся ў школе, яна брала ўдзел у дубляванні на рускую мову фільмаў кінастудыі «Малдова-фільм». Адначасна з агульнаадукацыйнай, вучылася ў музычнай школе. З 14 гадоў працавала ў ансамблі «Moldoveneasca», з якім пабывала ў многіх рэспубліках СССР, а таксама ў Манголіі, Алжыры, Германіі, Кіпры і на фэсце моладзі ў Гаване, Куба. У 1975 годзе Дойна скончыла школу і ў гэтым жа годзе разам з Юрыем Нікалаевым была вядоўцай шоу-праграмы «Шырэй кола». У 1979 годзе скончыла філалагічны Факультэт Кішынёўска дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці румынская мова і літаратура. З 1979 па 1988 год працавала ў якасці выкладчыка сусветнай літаратуры Кішынёўскага педагагічнага інстытута, цяпер — Дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Іёна Крангэ.

У 1981 годзе Дойна выйшла замуж за Іёна Алда-Тэадоравіча, малдаўскага кампазітара і спевака, і 5 жніўня 1982 года ў іх нарадзіўся сын — Крыстафер Алда-Тэадоравіч. У гэтым жа годзе ў Дойны адкрыўся талент эстраднай спявачкі і яна стала выступаць на сцэне разам з мужам[1]. Выступалі яны ў многіх гарадах і селах Малдавіі і Румыніі.

30 кастрычніка 1992 года Іён і Дойна загінулі ў аўтакатастрофе ў 49 кіламетрах ад Бухарэста — машына, на якой яны ехалі ў Кішынёў, уразалася ў дрэва. Пахаваны на Цэнтральных (Армянскіх) могілках Кішынёва.

У 1993 годзе пасмяротна Дойна Алда-Тэадоравіч была ўзнагароджана малдаўскім ордэнам Рэспублікі.

ПамяцьПравіць

  • Сын артыстаў — Крысці Алдя-Тэадоравіч — стварыў фестываль «Douа inimi gemene», прысвечаны памяці выканаўцаў мэй.
  • У Кішынёве адкрыты помнік Іёну і Дойне Тэадоравіч[2].
  • У гонар артыстаў у Малдавіі была выпушчана памятная манета ў 100 лей (у абароце з 3 жніўня 2010 года)[3].

Зноскі

СпасылкіПравіць