Домік Ванвітэлі
Домік Ванвітэлі (Casina Vanvitelliana) — паляўнічы домік неапалітанскага караля Фердынанда на астраўку возера Фузара ў горадзе Баколі. Злучаны драўляным мастком з берагам возера, дзе некалі рассцілаліся паляўнічыя ўгоддзі неапалітанскіх каралёў. Будаваўся на ўзор Ступініджы пад наглядам бацькі і сына Ванвітэлі. Турыстам, якія наведваюць Баколі, распавядаюць, што ў гасцях у караля Фердынанда ў Баколі бывалі Моцарт, Расіні і аўстрыйскі імператар Франц.
Славутасць | |
Домік Ванвітэлі | |
---|---|
40°49′11″ пн. ш. 14°03′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Луіджы Ванвітэлі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Домік Ванвітэлі