Дом Шадхана (Музычны завулак, 1)
Дом Шадхана — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе, па адрасе Музычны завулак, 1, на рагу з вуліцай Герцэна. Складае адзіны комплекс з дамамі № 2 і № 2а вуліцай Герцэна.
Славутасць | |
Дом Шадхана | |
---|---|
![]() | |
53°54′17″ пн. ш. 27°33′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьУ сярэдзіне XIX ст. ўладальнікам сучаснага дома № 2 быў тытулярны саветнік Уладзіслаў Арцімовіч. У 1864 годзе Арцімовічы прадалі ўсю сваю нерухомую маёмасць разам з зямельным пляцам купцу Зельману Лур’е, які валодаў гэтым пляцам з забудовай да канца XIX стагоддзя[1].
З 1922 па 1935 гады ў доме № 2 жыў сцэнограф, народны мастак Беларусі Аскар Пятровіч Марыкс[1].
У пачатку XX стагоддзя ўладальнікам гэтых будынкаў стаў купец 2-й гільдыі Міхель Шадхан[1].
Адначасова купец Шадхан набыў і суседні невялікі пляц з усімі пабудовамі, які ў сярэдзіне XIX стагоддзя належаў дваранцы Адэлаідзе Шаблоўскай. Яна мела невялікі аднапавярховы драўляны дом, які выходзіў на вуліцу Бернардзінскую[1].
Такім чынам, Шадхан аб’яднаў два вялікіх зямельных пляца, планіровачная структура якіх сфарміравалася яшчэ ў канцы XVI — першай палове XVII стагоддзяў[1].
У новым 3-х павярховым будынку з боку Малой Манастырскай вуліцы было змешчана 3-е Мінскае гарадское жаночае 4-х класнае вучылішча. Астатнія будынкі выкарыстоўваліся пад жыллё. Акрамя таго, у іншых будынках Шадхана знаходзіліся бакалейная лаўка, пральня, сталярныя майстэрні, склад гатовай мэблі, якая была выраблена на продаж[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Шадхана (Музычны завулак, 1)
- ЗАБУДОВА КВАРТАЛА ВУЛІЦЫ ГЕРЦЭНА І МУЗЫЧНАГА ЗАВУЛКА