Дом культуры (Мазыр)

Мазыр

Дом культуры — будынак у гістарычным цэнтры Мазыра, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 23. У будынку размяшчаецца Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа.

Славутасць
Дом культуры
52°02′43″ пн. ш. 29°15′38″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль канструктывізм[d]
Будаўніцтва 19291932 
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000513шыфр 313Г000513
Map

Пабудаваны ў 1929—1932 гг. як клуб-тэатр.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры канструктывізму. Двухпавярховы асіметрычны ў плане П-падобны цагляны будынак мае дакладна размежаваныя відовішчную і клубную часткі, якія функцыянуюць самастойна, аб’ёмы аб’яднаны пры дапамозе папярочнага крыла-перахода. Уваход у тэатр вырашаны ў выглядзе паўкруглай каланады на галоўным фасадзе. Архітэктура фасадаў заснавана на спалучэнні круглаватага і прамавугольнага аб’ёмаў, па рытме прамавугольных вертыкальных і гарызантальных аконных праёмаў. Відовішчная частка будынка ўключае паўкруглы вестыбюль, фае з бакавымі лесвіцамі, глядзельную залу, сцэну і службовыя памяшканні для акцёраў па баках. Месцы ў глядзельнай зале размешчаны амфітэатрам.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць