Дом купца Брэйдо
Дом купца Брэйдо — будынак гістарычным цэнтры Полацка, размешчаны па праспекце Францыска Скарыны, 9 (да 2009 года па пр. Карла Маркса), на рагу з вул. Энгельса. Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку ХХ ст. у стылі мадэрн.
Славутасць | |
Дом купца Брэйдо | |
---|---|
![]() | |
55°29′07″ пн. ш. 28°46′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Будаўніцтва | канец XIX — пачатак ХХ ст. |
![]() |

У 1918 г. прыватны дом купца Мендаля Іцкавіча Брэйдо. На першым паверсе знаходзілася аптэка для яўрэяў. У перыяд акупацыі ў будынку размяшчалася палявая кнігарня[1].

Шмат гадоў да самай Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. у будынку размяшчаўся Полацкі райвыканкам са сваімі аддзеламі. На трэцім паверсе на рагу дома была збудаваная пажарная вежа, якая стаяла да 1927 г., пакуль не збудавалі будынак пажарнай службы з вежай, скарыстаўшы памяшканні махоркавай фабрыкі Рыўліна[2].
У 2000-я гг. у будынку месціліся крамы «Ювеліргандлю» і «Вайсковая кніга»[2].
Зноскі
- ↑ Интерактивный план «Полоцк 1918 г.»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2021. Праверана 27 лістапада 2021.
- ↑ а б Дэйніс І.П. Полацкая даўніна / І. П. Дэйніс; уклад., прадм. і камент. М. Баўтовіча; пер. з рус. мовы М. Ермалаева.. — Мінск: Медисонт, 2007. — С. 214. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом купца Брэйдо