Дом па Ленінскай вуліцы, 7 (Магілёў)
Дом па Ленінскай вуліцы, 7 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік жылой архітэктуры класіцызму[1]. Размешчаны на рагу Ленінскай вуліцы і Спаскага завулка.
Славутасць | |
Дом па Ленінскай вуліцы, 7 | |
---|---|
![]() | |
53°53′43″ пн. ш. 30°19′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1790 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя Правіць
Пабудаваны ў 1790 г. з цэглы як жылы дом. У савецкі час тут знаходзілася дзіцячая ўстанова[1].
Архітэктура Правіць
Дом № 7 уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак з закруглепай вуглавой часткай. 3 боку галоўнага фасада знаходзіцца арачны праезд ва ўнутраны двор. Цэнтральная частка галоўнага фасада з мансардай вылучана трохвугольным франтонам і фрызам з трыгліфамі. Паверхі аддзелены карнізным паяском. Гладкія сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, абрамленымі на другім паверсе ліштвамі з замковым каменем. У вуглавой частцы дваровага фасада размешчаны ўваход у будынак, невялікі вестыбюль з лесвіцай на другі паверх, вакол якіх раней размяшчаліся жылыя памяшканні[1].
Зноскі
- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура Правіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Ленінскай вуліцы, 7 (Магілёў)
- Дом па Ленінскай вуліцы, 7 (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)