Дом па Савецкай вуліцы, 20 (Гомель)

Дом па Савецкай вуліцы, 20 — будынак у Гомелі, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

Славутасць
Дом па Савецкай вуліцы, 20
52°25′45″ пн. ш. 31°00′43″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000073шыфр 313Г000073
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. У савецкі час на 1-м паверсе размяшчаўся магазін, на 2-м — грамадская ўстанова, 3-і выкарыстоўваўся пад жыллё. Цяпер будынак займае Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага.

Архітэктура правіць

Будынак Г-падобны ў плане, трохпавярховы. Кампазіцыя галоўнага фасада трохчасткавая. Цэнтральная вылучана лучковым шчытом і паўцыркульнымі аркамі. Па восі фасада зроблены арачны праезд. Асноўную дэкаратыўную нагрузку нясуць верхнія паверхі. Вокны левай часткі будынка згрупаваны папарна, правай — па 3 у кожным радзе. Фасады завяршае антаблемент з дэкаратыўным арнаментальным фрызам.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць