Дом па вуліцы Дзяржынскага, 13а (Хоцімск)
Хоцімск
Дом па вуліцы Дзяржынскага, 13а[1] — будынак у гістарычным цэнтры Хоцімска. Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Прыклад жыллёвай архітэктуры. У будынку размяшчаецца Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей.
Славутасць | |
Дом па вуліцы Дзяржынскага, 13а | |
---|---|
53°24′42″ пн. ш. 32°34′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Архітэктура
правіцьДвухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты пакатым чатырохсхільным дахам. Фасады неатынкаваныя. У дэкоры выкарыстаны ступеньчатыя карнізы з сухарыкамі, філёнгі, рустоўка. Лучковыя аконныя праёмы акаймаваны фігурнымі ліштвамі з лучковымі броўкамі і падаконнымі карнізамі. Вуглы будынка апрацаваны буйным рустам. Паверхі звязаны паміж сабой вонкавай лесвіцай у бакавой прыбудове[2].
Зноскі
- ↑ Раней № 15
- ↑ 1941. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
правіць- 1941. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Дом па вуліцы Дзяржынскага, 13а (Хоцімск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)