Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей
Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у Хоцімску, размешчаны ў гістарычным будынку XX ст. па адрасе вуліца Дзяржынскага, 15. Заснаваны 30 жніўня 1996 года. Адкрыты ў верасні 1998 года. Плошча экспазіцыі 216 м², 275 экспанатаў асноўнага фонду (2001).
Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 30 жніўня 1996 |
Адкрыты | верасень 1998 |
Месцазнаходжанне | |
Памеры фонду | 275 экспанат |
Выставачная плошча | 216 м² |
Адрас | 213660, Магілёўская вобл., г.п. Хоцімск, вул. Дзяржынскага, 13а |
Аддзелы:
- старажытнасць,
- гісторыя краю,
- этнаграфія,
- прырода,
- выставачная зала.
Сярод экспанатаў: каменныя прылады працы, фрагменты керамічнага посуду, знаходкі манет з курганных могільнікаў, вырабы майстроў ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве канца 19—пачатку 20 ст., калекцыі народнага адзення краснапольскага строю. Таксама знаходзяцца матэрыялы пра падзеі грамадзянскай вайны 1918-20 гг., пра стварэнне і дзейнасць падполля і партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, пра землякоў — Герояў Савецкага Саюза: М. К. Піліпенку, Я. Я. Сусько і пра іншых выдатных людзей Хоцімшчыны.
У экспазіцыі — чучалы дзікіх жывёл і птушак рэгіёну.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).