Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 19

Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 19 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Славутасць
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 19
Дом № 19
Дом № 19
53°54′32″ пн. ш. 27°33′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map

Архітэктура правіць

Дом № 19 уяўляе сабой двухпавярховы чатырохвугольны ў плане будынак з паўпадвалам. Накрыты двухсхільным дахам з дахавымі вокнамі. На галоўным фасадзе пад дахам праходзіць шматслойны развіты карніз. Прамавугольныя вокны вылучаны дэкаратыўнымі падаконнымі плітамі. Тарцы будынка глухія, завершаны трохвугольнымі шчытамі. На другім паверсе дваровага фасада знаходзіцца невялікая галерэя, на якую вядуць лёгкія лесвіцы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць