Доўгае (возера, Ушацкі раён, каля вёскі Шалапечына)

До́ўгае возера — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, за 25 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, паміж вёскамі Шалапечына і Асінаўка.

Доўгае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,9 м
Даўжыня 1,32 км
Шырыня 0,24 км
Плошча 0,21 км²
Аб’ём 0,00058 км³
Даўжыня берагавой лініі 3 км
Найбольшая глыбіня 5 м
Басейн
Плошча вадазбору 5,79 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Доўгае возера (Беларусь)
Доўгае возера
Доўгае возера
Доўгае возера (Віцебская вобласць)
Доўгае возера
Доўгае возера
Map

Плошча паверхні 0,21 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 3 км. Найбольшая глыбіня 5 м. Аб’ём вады 0,58 млн м³. Плошча вадазбору 5,79 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, ў заходняй частцы да 6 м. Берагі высокія, на ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўдні і захадзе ў асобных месцах сплавінныя.

У Доўгае ўпадае ручай з возера Рукшанскае, злучана ручаём з возерам Плацішна.

Літаратура правіць

  • Доўгае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Доўгае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 55. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць