Доўгая Тоня — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 18 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 2,6 км на поўдзень ад вёскі Князь-Бор. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (знаходзіцца ў яе пойме).

Доўгая Тоня
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Доўгая Тоня (Беларусь)
Доўгая Тоня
Доўгая Тоня
Доўгая Тоня (Гомельская вобласць)
Доўгая Тоня
Доўгая Тоня
Map

Возера старычнага тыпу. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, параслі хмызняком. Злучана шырокай пратокай на паўднёвым усходзе з Прыпяццю, вузкай пратокай на захадзе з возерам Балкі.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, карась, лінь, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Спасылкі правіць