Драка Малфой

персанаж кніг пра Гары Потэра
(Пасля перасылкі з Драка Малфай)

Драка Люцыюс Малфой (англ.: Draco Lucius Malfoi) — школьны вораг Гары Потэра, сын пажыральніка смерці Люцыюса Абраксаса Малфоя.

Персанаж свету Гары Потэра
Драка Малфай
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1980
Факультэт Слізэрын
Чысціня крыві чыстакроўны
Бок Пажыральнікі смерці

Агульныя звесткі правіць

  • Імя: Драка Люцыюс Малфой.
  • Бацькі: Нарцыса Малфой і Люцыюс Малфой.
  • Сын: Скорпіюс Гіперыён Малфой.
  • Прыкметы: светлыя валасы, ледзяны позірк.
  • Факультэт: Слізэрын

Біяграфія правіць

Маці Драка Малфая — Нарцыса Малфой, чараўніца і хатняя гаспадыня.

Гары Потэр і філасофскі камень правіць

Пазнаёміўся з Гары ў краме мантый. Быў размеркаваны ў Слізэрын. Выклікаў Потэра на паўночную дуэль, але сам на яе не прыйшоў.

Гары Потэр і Таемная зала правіць

Называе Герміёну бруднакроўкай, нацкоўвае змяю падчас паядынку з Потэрам.

Гары Потэр і вязень Азкабана правіць

Гары сутыкаецца з дэментарам з Азкабана ў цягніку, калі едзе ў Хогвартс, і гэта аказваецца прадметам насмешкі Малфоя. На ўроку догляду магічных істот нагрубіў гіпагрыфу і быў ім паранены.

Гары Потэр і Кубак агню правіць

Драка сустракаецца з грыфіндорскай тройцай на чэмпіянаце свету па квідычы і спрабуе напасць на Гары, які стаў чэмпіёнам Турніру Трох Чараўнікоў, але яго спыняе Пажыральнік смерці Барці Краўч-малодшы.

Гары Потэр і Ордэн Фенікса правіць

Драка стараста Слізерына, а потым і член Інспекцыйнай дружыны — арганізацыі, створанай Далорэс Амбрыдж. Ён удзельнічае ў раскрыцці месцазнаходжання Атрада Дамблдара

Гары Потэр і Прынц-паўкроўка правіць

Драка ўступае ў шэрагі Пажыральнікаў смерці. Спрабуе забіць Дамблдора. Выпадкова атруціў Рона Уізлі. Парамантаваў знікальную шафу. Абяззброіў Альбуса Дамблдора.

Гары Потэр і Дары Смерці правіць

Абяззброены Гары Потэрам, калі той трапіў у палон да Пажыральнікаў смерці.

Стварэнне персанажа правіць