Другая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Другая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя. Адбылася 7 — 12 студзеня 1929 г. у Мінску. Прысутнічалі 72 дэлегаты ад 300 краязнаўчых арганізацый (аб'ядноўвалі больш за 10 000 членаў), прадстаўнікі краязнаўчых таварыстваў РСФСР і УССР. З дакладамі выступілі У. М. Ігнатоўскі, В. Ю. Ластоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. М. Ляўданскі, М. І. Каспяровіч, І. Сербаў і іншыя. Вырашыла арганізацыйныя пытанні: кіраўніцтва краязнаўствам Акадэміяй навук, падрыхтоўка краязнаўцаў сярэднімі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, справаздача Цэнтральнае бюро краязнаўства (ЦБК) і акружных таварыстваў, змены ў статуце і выбары ЦБК, зацвярджэнне новых членаў-кар. ЦБК. У справаздачы адзначана пашырэнне краязнаўчага руху ў Беларусі — адкрыты 22 краязнаўчых музеі, выдадзены чарговыя зборнікі краязнаўчых прац «Аршаншчына», «Віцебшчына», апісанні Асіповіцкага і Горацкага раёнаў, у друку знаходзіліся слоўнікі Віцебшчыы, Мазыршчыны, Чэрвеньшчыны, падрыхтаваны да выдання апісанні шэрагу населеных пунктаў. Праца канферэнцыі праходзіла ва ўмовах узмацнення таталітарнага рэжыму: абмежаваныя тэмы краязнаўчых даследаванняў, узмоцненае вывучэнне рэвалюцыйнага руху, новых рыс у побыце працоўных мас.