Другі Нікейскі сабор
Другі Нікейскі Сабор (таксама вядомы, як Сёмы Сусветны Сабор) быў скліканы ў 787 годзе, у горадзе Нікеі, пры імператрыцы Ірыне (удаве імператара Льва Хазара), і складаўся з 367 епіскапаў, якія прадстаўлялі галоўным чынам усходнюю частку царквы, і легатаў Папы Рымскага.
Дата | 787 |
---|---|
Прызнаецца | Каталіцтва, Праваслаўе |
Папярэдні Сабор |
(Каталіцтва) Трэці Канстанцінопальскі сабор (Праваслаўе) Трульскі сабор |
Наступны Сабор | Чацвёрты Канстанцінопальскі сабор |
Скліканы | Канстанцінам VI і Ірынай |
Пад старшынствам | Тарасія і легатаў Адрыяна I |
Колькасць прысутных | 350 |
Абмеркаваныя тэмы | Іканаборства |
Дакументы і заявы | пацверджанне шанавання абразоў |
Храналагічны спіс Сусветных сабораў |
Сабор быў скліканы супраць іканаборства, якое ўзнікла за 60 гадоў да Сабору, пры візантыйскім імператары Льве Ісаўры, які, жадаючы ліквідаваць перашкоды да мірнага суседства з мусульманамі,[1] лічыў неабходным скасаваць шанаванне абразоў. Гэта плыня працягвала існаваць і пры сыне яго Канстанціне Капраніме і ўнуку Льве Хазары.
У Праваслаўнай царкве памяць святых бацькоў Сёмага Сусветнага сабору здзяйсняецца ў нядзелю, якое прыпадае на канец 1-й дэкады ці пачатак 2-й дэкады кастрычніка (па юліянскаму календару).
НаступствыПравіць
Сабор не змог спыніць рух іканаборцаў. Гэта было зроблена толькі на Канстанцінопальскім саборы 843 года пры імператрыцы Феадоры. У адзначэнне канчатковай перамогі над іканаборцамі і ўсімі ератыкамі было ўсталявана свята Урачыстасці Праваслаўя, якое і дагэтуль святкуецца ў Праваслаўнай Царкве ў першую нядзелю Вялікага Паста.
Зноскі
- ↑ Карташев А. В. Вселенские соборы Клин, 2004. С. 577
ЛітаратураПравіць
- Concilium Universale Nicaenum Secundum. Concilium actiones I—III, ed. Erich Lambertz (Acta Conciliorum Oecumenicorum 2,3,1), Berlin, New York 2008. ISBN 978-3-11-0190002-1 Edition with introduction in the sources. (англ.)
- Gibbon, Edward. The Decline and Fall of the Roman Empire. New York:Random House Inc., 1995. ISBN 0-679-60148-1 (англ.)
- Ostrogorsky, George. History of the Byzantine State. New Brunswick:Rutgers University Press, 1969. ISBN 0-8135-0599-2 (англ.)