Адрыян I (772795) — Папа Рымскі.

Адрыян I
лац.: Hadrianus PP. I
Адрыян I
95-ы Папа Рымскі
5 лютага 772 — 25 снежня 795
Папярэднік Стэфан III, Папа Рымскі
Пераемнік Леў III, Папа Рымскі
Дзейнасць каталіцкі святар, аўтар
Нараджэнне 700[1]
Смерць 25 снежня 795[2]
Пахаванне
Бацька Тэадат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Charlemagne comes to the aid of Pope Adrian I

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхетнай рымскай сям’і. Скарыстаўся барацьбой франкаў і лангабардаў для ўзмацнення папскага прастолу. Церпячы ад лангабардскага караля Дэзідэрыя, Адрыян звярнуўся да Карла Вялікага, які прагнаў лангабардаў у 773, правёў свята Вялікадня ў Рыме ў 774 і павялічыў папскія ўладанні, падораныя Піпінам у 754. За паслугі другога паходу (781) супраць лангабардаў Адрыян зрабіў сыноў Карла Вялікага — Піпіна і Людвіга — каралямі Італіі і Аквітаніі. Падчас іконаборства на Нікейскім саборы (787) Адрыян адстойваў іконапаклоннікаў, але не мог супрацьстаяць рашэнням праціўнікаў іконапаклонства. Разам з франкскай царквой змагаўся з адапціянізмам (Гл.далей Адапціянская спрэчка).[3]

Зноскі

  1. Hadrian // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
  3. Энц. словарь Брокгауза и Ефрона…

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць