Дрэдноўт

ваенны карабель

Дрэдно́ўт (англ.: dreadnought — «бясстрашны», па імені першага карабля гэтага класа) — пакаленне артылерыйскіх ваенных караблёў, якое з’явілася ў пачатку XX стагоддзя. Іх характэрнай асаблівасцю было аднароднае артылерыйскае ўзбраенне з вялікай колькасцю гармат толькі буйнога калібру (all-big-gun). У шырокім сэнсе тэрмін можа прымяняцца да караблёў розных класаў, якія валодаюць гэтай асаблівасцю (лінейныя караблі, лінейныя крэйсеры, цяжкія крэйсеры і г. д.). Аднак найбольш часта гэта паняцце асацыюецца з лінейным караблём і з’яўляецца сінонімам лінейнага карабля першай чвэрці XX стагоддзя. Апошні ў свеце дрэдноўт, «Вэнгард», быў пабудаваны ў Вялікабрытаніі ў 1946 годзе і служыў да канца 1950-х гадоў.

«Дрэдноўт» — родапачынальнік класа дрэдноўтаў.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Тарас А. Е. Энциклопедия броненосцев и линкоров. — М.: Харвест, АСТ, 2002. — ISBN 985-13-1009-3. (руск.)

Спасылкі правіць