Дубровенскія суконныя мануфактуры
Дубровенскія суконныя мануфактуры — колішнія мануфактуры, якія дзейнічалі ў 1780—1861 гадах у мястэчку Дуброўна Аршанскага павета (цяпер горад у Віцебскай вобласці).
Тут працавалі 3 мануфактуры (уладальнікі: князі Любамірскія, Евельсон, Гінзбург) і суконная фабрыка графа Пацёмкіна, якія выраблялі тканіну. На мануфактурах у 1814—1819 гадах было 12—31 ткацкіх станкоў і 100—260 вольнанаёмных рабочых. На фабрыцы Пацёмкіна працавалі 300 прыгонных.
ЛітаратураПравіць
- Дубровенскія суконныя мануфактуры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.