Дуброўскі (фільм, 1988)

«Дуброўскі» (руск.: Дубровский) або Выскародны разбойнік Уладзімір Дуброўскі (руск.: Благородный разбойник Владимир Дубровский) — прыгодніцкая меладрама паводле рамана Аляксандра Пушкіна «Дуброўскі». Пашыраная 4-серыйная тэлеверсія пад назвай «Дуброўскі» мае працягласць 256 хвілін.

ДуброўскіM:
Жанр драматычны фільм і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Краіна
Мова руская
Год 1988
IMDb ID 0096937

Сюжэт правіць

Уладзімір Дуброўскі прыязджае ў маёнтак да бацькі, у якога даўно ідзе цяжба з суседам — дэспатычным памешчыкам Траякуравым. Судовая цяжба завяршаецца поўным спусташэннем, а затым і смерцю бацькі. Дуброўскі вырашаецца на помсту, але улюбляецца ў дачку Траякурава Машу і не хоча больш прычыніць зло дому, у якім жыве яго каханая. А пазней Маша пад прымусам выходзіць замуж за князя Вярэйскага. Дуброўскі са сваімі разбойнікамі бясследна знікае.

У ролях правіць

  • Міхаіл Яфрэмаў — Уладзімір Андрэевіч Дуброўскі
  • Марына Зудзіна — Марыя Кірылаўна Траякурава
  • Уладзімір Самойлаў — Кірыла Пятровіч Траякураў, бацька Марыі
  • Кірыл Лаўроў — Андрэй Гаўрылавіч Дуброўскі, бацька Уладзіміра
  • Анатоль Рамашын — князь Вярэйскі
  • Віктар Паўлаў — Антон Пафнуцьевіч Спіцын, памешчык, знаёмы Траякурава
  • Уладзімір Конкін — Шабашкін, засядацель у судзе, адзін з падхалімаў Траякурава
  • Андрэй Смалякоў — Цімоха
  • Генадзь Фралоў — Грышка
  • Міхаіл Мацвееў — Нікіфар

Спасылкі правіць