Баранавіцкія пірамідальныя дубы
(Пасля перасылкі з Дубы пірамідальныя Баранавіцкія)
Баранавіцкія пірамідальныя дубы — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Баранавічах Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчаны ў скверы на скрыжаванні вуліц Камсамольскай і Мініна і Пажарскага, сярод пасадак дуба, таполі, акацыі белай і каштана, за 4,5 метра ад вул. Камсамольскай[1]. 2 дрэвы калонападобныя формы дубу звычайнага (Quercus robur 'Fastigiata' ). Узрост дрэваў 60 гадоў, вышыня 16 м (1985). Маюць дэкаратыўнае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1967 годзе.
Баранавіцкія пірамідальныя дубы | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Баранавічы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць |
Дата заснавання | 1967 |
Зноскі
- ↑ Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Архівавана 22 лістапада 2017.
Літаратура правіць
- Пірамідальныя дубы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.