Дубіна (прыток Заходняй Бярэзіны)
Дубіна́ — рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана). Даўжыня 5 км[1]. Пачынаецца каля вёскі Рачанята, упадае ў Заходнюю Бярэзіну на паўднёвы захад ад вёскі Замосце Маладзечанскага раёна. На працягу 2 км каналізаваная (за 1 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Дубіна Баярская да вусця), прымае сцёк з асушальных каналаў. Месцазнаходжанне вусця залежыць ад рэжыму эксплуатацыі палёў здабычу торфу, што знаходзяцца побач.
Дубіна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 5 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°09′48,60″ пн. ш. 26°35′50,50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бярэзіна |
• Каардынаты | 54°11′39,60″ пн. ш. 26°34′02,10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Валожынскі раён |
— выток, — вусце |
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.