Дукшты (гміна)
Гміна Дукшты (польск.: Gmina Dukszty) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года на тэрыторыі Віленскай зямлі, Віленскага ваяводства (цяпер тэрыторыя Літвы). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Дукшты (1076 жых. у 1921 годзе[1])[2].
Дукшты | |
---|---|
польск.: Gmina Dukszty | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
1919—1925: Браслаўскі павет 1926—1939: Свянцянскі павет |
Уключае | 83 грамад |
Адміністрацыйны цэнтр | Дукшты |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 4 021[1] |
Першапачаткова тэрыторыя гміны ўваходзіла ў склад Новааляксандраўскага павета ў Ковенскай губерні. 31 кастрычніка 1919 года гміна ўключана ў склад утворанага пад Грамадзянскім упраўленнем Усходніх зямель новага Браслаўскага павета, які ўваходзіў у склад Віленскай акругі[3][4]. 20 снежня 1920 года гміна ўвайшла ў склад часовай Навагрудскай акругі[5], а 19 лютага 1921 года была ўключана ў склад навастворанага Навагрудскага ваяводства[6]. З 13 красавіка 1922 года гміна Дукшты ўваходзіла ў склад польскай Віленскай зямлі[7], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства[8]. 1 студзеня 1926 года гміна перададзена ў склад Свянцянскага павета таго ж ваяводства[9].
11 красавіка 1929 года ў склад гміны Дукшты перададзена частка тэрыторыі гміны Даўгелішкі[10]. 24 лістапада 1933 года частка тэрыторыі гміны Дукшты перададзена ў склад гміны Даўгелішкі[11]. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Дэмаграфія
правіцьПаводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года ў гміне пражывала 4021 чал., 3213 вызнавалі каталіцтва, 27 праваслаўе, 1 евангельскую веру, 339 стараверства, 435 іўдаізм a 6 іслам. Таксама 1.728 жых. назвалі сябе палякамі, 8 — беларусамі, 19 — яўрэямі, 2031 — літоўцамі, 234 — рускімі, а 1 — фінамі. Мелася 659 жылых будынкаў[12].
Зноскі
- ↑ а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 25, poz. 257
- ↑ Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich z mapą, Eugenjusz Romer, Lwów-Warszawa, 1919
- ↑ Dz. U. z 1920 r. Nr 115, poz. 760
- ↑ Dz. U. z 1921 r. Nr 16, poz. 93
- ↑ Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
- ↑ Dz. U. z 1926 r. Nr 6, poz. 29
- ↑ Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472
- ↑ Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 223
- ↑ Dz. U. z 1933 r. Nr 92, poz. 710
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych.. — 1924. — T. 7, część 2. — s. 7.