Дульсе Лопес Понтэс

Дульсе Лопес Понтэс (26 мая 1914, Салвадор, Бразілія — 13 сакавіка 1992, Салвадор) — бразільская законніца, каталіцкая святая. Двойчы намінавалася на Нобелеўскую прэмію міру.

Дульсе Лопес Понтэс
парт.: Dulce Lopes Pontes
Дата нараджэння 26 мая 1914(1914-05-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1992(1992-03-13)[4][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
У ліку святы[5]
Дзень памяці 13 жніўня[6] і 13 сакавіка[7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Калі было 16 гадоў, яна пачала запрашаць пажылых і патрабуючых людзей у свой дом. Праз два гады яна далучылася да сясцёр місіянерак Беззаганнага Зачацця Божай Маці.

У 1959 годзе заснавала арганізацыю дапамогі бедным і адрынутым, якая пасля пачала называцца Дабрачынным фондам сястры Дульсе (OSID) і на працягу 50 гадоў клапацілася пра жабракоў, хворых і бяздомных. Дабрачынным фондам сястры Дульсе зараз з’яўляецца найбуйнейшай дабрачыннай арганізацыяй у Бразіліі, якая прапануе медыцынскія, сацыяльныя і адукацыйныя паслугі. Сёння фонд мае шпіталь у Баія і адукацыйны цэнтр Санта-Антоніо, які дае бясплатную адукацыю 800 дзецям, якія жывуць ва ўмовах крайняй галечы.

Сястра Дульсе памерла ў 1992 годзе пасля 30-гадовай хваробы.

Пасля таго, як яе цела было прызнана нятленным, яна была беатыфікавана ў 2011 годзе і абрана адным з заступнікаў Сусветных дзён моладзі ў Кракаве як прыклад дабрачыннасці. Яна стала першай бразільскай святой.

13 кастрычніка 2019 года папа Францішак абвясціць яе святой[8]..

Зноскі