Дурбэ
Дурбэ (лат.: Durbe) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дурбскага краю. Плошча 1,6 км². Насельніцтва 612 чал. (2012).
Дурбэ
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ гістарычных крыніцах Дурбэ ўпершыню ўзгадваецца ў 1230 годзе, у дамове пра хрост куршаў, якую заключылі папскі віцэлегат Балдуін і правіцель куршаў Ламекін.
13 ліпеня 1260 года ў бітве на Дурбэ ўз’яднаныя сілы жамойтаў і куршаў атрымалі перамогу над войскамі Тэўтонскага ордэна.
Замак Лівонскага ордэна ўпершыню ўзгадваецца ў 1287 годзе. У 1701 годзе падчас Паўночнай вайны замак і прылеглае паселішча было знішчана шведскім войскам. Парэшткі замку дагэтуль не адноўленыя.
Гарадскія правы былі нададзены Дурбэ ў 1893 годзе і пацверджаны ў 1917. У гарадской сядзібе ў 1917 месцілася штаб-кватэра нямецкай вайсковай брыгады.
Герб гораду ў выглядзе срэбнай яблыні на блакітным полі быў нададзены ў 1925 годзе. У латышскім фальклоры яблыня лічыцца магічнай крыніцай маладосці і прыцягальнасці.
Зноскі
- ↑ а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дурбэ
- Сайт Дурбэ
- Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012Архівавана 15 ліпеня 2012. (лат.)