Дутар (перс.: دو تاردو تار/dotār < دو «два» і تار «струна»; тадж.: дутордутор; туркм.: dutar, tamdyradutar, tamdyra; узб.: dutordutor; uig. дутар/دۇتار) — традыцыйны двухструнны шчыпковы музычны інструмент у народаў Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі. Ігра на дутары — неад’емная частка творчасці бахшаў.

Карціна мастака Верашчагіна «Узбек, які спявае», з «Туркестанскай серыі», 1870. У часы СССР перададзена Траццякоўскай галерэяй у Дзяржаўны музей гісторыі культуры і мастацтва УзССР імя А. Ікрамава. У 2010 г. пры пераездзе музея карціна была забраная ў Ташкент. Больш у адкрытым паказе не назіралася.

Звычайна сустракаецца дутар даўжынёй ад 1 да 2 метраў з грушападобным рэзанатарам і моцна выцягнутай шыйкай з грыфам.

Нягледзячы на назву («дзве струны»), герацкая разнавіднасць дутара налічвае да 14 струн.

Тэхніка ігры можа адрознівацца ў розных народаў, так уйгуры ў асноўным толькі перабіраюць, а афганцы, народнасці Пакістана, таджыкі, туркмены і ўзбекі перабіраюць і наігрываюць на струнах дутара.

З’явіўся прыблізна ў XV стагоддзі, сярод пастухоў. У пачатку струны для дутара рабіліся з кішак жывёл. Пазней, дзякуючы развіццю гандлю ўздоўж Шаўковага шляху, пачалі вырабляць струны са скручанага шоўку. У сучасных струнах таксама выкарыстоўваецца шоўк або нейлон.

Гучанне характарызуецца цёплымі і пяшчотнымі тонамі.

У Дзяржаўным музеі гісторыі культуры Узбекістана ў Самаркандзе на экспазіцыі прадстаўлены дутар выдатнага ўзбекскага спевака, музыканта і кампазітара Хаджы Абдулазіза Расулева канца XIX ст.

Адзін з сучасных выбітных выканаўцаў на дутары — уйгурскі музыкант Абдурэхім Хейіт.

Гл. таксама правіць