Ду (востраў)
востраў на Асвейскім возеры
Ду, Манастырскі — самы вялікі востраў Беларусі. Знаходзіцца ў заходняй частцы Асвейскага возера (Верхнядзвінскі раён). Плошча каля 5 км².
Ду | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 5 км² |
Найвышэйшы пункт | 162,5 м |
Размяшчэнне | |
56°03′00″ пн. ш. 28°07′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Асвейскае возера |
Краіна | |
Вобласць | Віцебская вобласць |
Раён | Верхнядзвінскі раён |
Паверхня ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт вострава — гара Піліпаўка мае адзнаку 162,5 м над узроўнем мора, узвышаецца на 32,7 м над урэзам вады Асвейскага возера. Вяршыня адзначана жалезабетонным слупком і прывяршынным ровам. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вострава за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад урочышча Востраў (аднайменная вёска да цяперашняга часу не захавалася)[1].
Вакол вострава палоса надводнай расліннасці (чарот, трыснёг) шырынёй да 100 м і невялікія ўчасткі пяску каля паўднёвага берага[2].
Зноскі
- ↑ В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, С. Г. Стёпин. Горные вершины Витебской области. — Минск, 2016. — С. 53. Архівавана 12 лютага 2021.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 139