Дыкране́ла (Dicranella) — род лістасцябловых імхоў сямейства дыкранавых.

Дыкранела

Дыкранела валляковая (Dicranella cerviculata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dicranella (Müll.Hal.) Schimp., 1856

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  16810
NCBI  52977
EOL  53862
FW  23126

Апісанне

правіць

Двухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі дробныя, зялёныя, жоўта-зялёныя або чырванаватыя. Сцябло 0,5—5 см вышынёй, прамастойнае, знізу з рызоідамі. Лісце ад шырокай асновы рэзка шылападобнае і адтапыранае або паступова-звужанае, з шырокай жылкай. Каробачка са спорамі на чырвонай або жоўтай ножцы, няправільная, кароткая, часта з валляком, напр. у Dicranella cerviculata. Вечка канічнае з касой дзюбкай.

Пашырэнне

правіць

Вядома каля 100 відаў, пашыраны па ўсім зямным шары. Піянеры вільготных мінеральных і тарфяністых глеб. На Беларусі найчасцей па ўсёй тэрыторыі на глебавых агаленнях трапляюцца дыкранела рознабаковалістая (Dicranella heteromalla), якая спораносіць вясной і позняй восеню, і дыкранела валляковая (Dicranella cerviculata), што спораносіць летам.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць