Дымітрые Паповіч-Байройт
Дымітрые Папо́віч-Ба́йройт (рум.: Dimitrie Popovici-Bayreuth; 19 ліпеня 1860, г. Бырлад, Румынія — 6 красавіка 1927) — румынскі спявак (барытон), педагог.
Дымітрые Паповіч-Байройт | |
---|---|
рум.: Dimitrie Popovici-Bayreuth | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1859[1], 19 ліпеня 1860[2] ці 1861[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1927[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | George Stephănescu[d] і Josef Gänsbacher[d] |
Прафесіі | спявак, оперны спявак |
Пеўчы голас | барытон |
Жанры | опера |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся спевам у Бухарэсцкай кансерваторыі. З 1892 года некалькі гадоў спяваў у Байройцкім тэатры, адсюль прозвішча — байройцкі.
У 1904—1919 гадах яе дырэктар і прафесар. Адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар у 1919—1927 гадах Румынскай оперы ў г. Клуж. На опернай сцэне з 1881 года. Выступаў у буйнейшых тэатрах свету.
Творчасць
правіцьВядомы інтэрпрэтатар партый у операх Р. Вагнера. Сярод партый: Тэльрамунд, Клінгзор, Вальфрам, Альберых і Вотан, Ганс Сакс, Галандзец («Лаэнгрын», «Парсіфаль», «Тангейзер», «Пярсцёнак нібелунга», «Нюрнбергскія майстэрзінгеры», «Лятучы галаадзец» Вагнера), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Дон Жуан («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Рыгалета, Рэната («Рыгалета», «Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Эскамілья («Кармэн» Ж. Бізэ), Тоніа («Паяцы» Р. Леанкавала).
Зноскі
- ↑ а б в Mahler Foundation
- ↑ а б в Grove Music Online — OUP.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 29 мая 2020.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дымітрые Паповіч-Байройт