Дынька
Ды́нька — у старажытнарускай мураванай і драўлянай архітэктуры XV—XVII стагоддзяў дэкаратыўнае аздабленне слупоў, калонак, дзвярных парталаў і аконных ліштваў у выглядзе розных патаўшчэнняў, якія па форме набліжаюцца да шара ці нагадваюць дыню[1][2][3][4]. Звычайна падзелена на вертыкальныя «долькі». Распаўсюджана ў драўляным дойлідстве да канца XVIII стагоддзя, і ў рускім стылі ў XIX — пачатку XX стагоддзя.
У архітэктурнай сімволіцы храма дынька звязана з паняццем райскага саду. І. В. Юрасава прыводзіць прыклад аркатурнага пояса Успенскага сабора Маскоўскага Крамля, дзе гэты матыў дазваляе ідэнтыфікаваць дрэвы Эдэма[5]. Падножжы слупкоў сімвалізуюць іхнія карані, капітэлі — крону, а шарападобныя патаўшчэнні на «ствалах» — плады. Падобным чынам «дынькі» ўведзены ў кампазіцыю аздаблення Успенскай царквы ва Углічы[6][7].
Паверхня рэльефнага матыву можа заставацца гладкай, упрыгожвацца разьбой і паліхромным роспісам. Так, на партале храма Оршына манастыра (Цвярская вобласць) гладкія «долькі» падзелены высокімі перагародкамі. У суздальскім саборы Раства Багародзіцы капітэлі і ствалы калон з «дынькамі» пакрыты ажурным рэльефам. Іпацьеўскі манастыр у Кастраме прапануе прыклад размаляванага партала (Траецкі сабор)[5].
У Беларусі дынька сустракаецца пераважна ў пабудовах XIX — пачатку XX стагоддзя стыляў рэтраспектыўнарускага стылю і мадэрну, напрыклад, у будынку пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску, Пакроўскай царкве ў Гродне[8].
Крыніцы
правіць- ↑ Алексеев Ю., Казачинский В., Бондарь В. История архитектуры градостроительства и дизайна. Курс лекций. — Краснодар: Экоинвест, 2001. — 207 с. — ISBN 5-93926-012-8. Архівавана 10 лістапада 2017 года.
- ↑ Лисовский В. Г. Архитектура России XVIII — начала XX века. Поиски национального стиля. — М.: Белый город, 2009. — 567 с. — (Энциклопедия мирового искусства). — ISBN 978-5-7793-1629-3. Архівавана 10 лістапада 2017 года.
- ↑ Кияткина И. Архитектурные термины. — СПб.: Политехника, 2014. — 85 с. — ISBN 978-5-7325-1049-2. Архівавана 10 лістапада 2017 года.
- ↑ Волошин В. Ф., Зельтен Н. А. Словарь архитектурно-строительных терминов. — Мн.: Вышэйшая школа, 1990. — 198 с. — ISBN 5-339-00464-3. Архівавана 10 лістапада 2017 года.
- ↑ а б Юрасова И. В. Символика архитектурных форм русского православного храма (связь с идеей православного храма) / электронный ресурс. Архівавана 13 кастрычніка 2016 года.
- ↑ Юсупов Э. С. Словарь терминов архитектуры. — СПб.: Фонд «Ленингр. галерея», 1994. — 416 с. — ISBN 5-85825-004-1.
- ↑ Баторевич Н., Кожицева Т. Архитектурный словарь. — СПб.: Стройиздат, 1999. — 255 с. — ISBN 6-87897-057-0.
- ↑ Дынька // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
правіць- Дынька // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Дынька(недаступная спасылка)(недаступная спасылка) у слоўніку Расійская архітэктура, 1995.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх