Дысмарфама́нія (ад стар.-грэч.: δισ- — парушэнне, расстройства, μορφή — знешнасць, форма, і μανία} — запал) — псіхічнае расстройства, якое выяўляецца хваравітай упэўненасцю ў наяўнасці выдуманай фізічнай заганы.[1] Улсціва пераважна падлеткаваму ўзросту (як і дысмарфафабія) і тычыцца бачных участкаў цела, фігуры і палавых органаў. Часцей праяўляецца ў выглядзе звышцэнных ідэй або трызнення, звычайна суправаджаецца стараннай маскіроўкай сваіх перажыванняў, імкненнемда выпраўлення выдуманнага дэфекту любым шляхам. Пры гэтым магчымы імкненні да самагубства, самапашкоджанне, розныя віды самалячэння.

Дысмарфаманія
МКХ-10 F22.8

Крыніцы

правіць
  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.448

Літаратура

правіць