Дысмарфафабі́я (ад стар.-грэч.: δυσ- прыстаўка з адмоўным значэннем, μορφή — выгляд, знешнасць, φόβος — страх) — назойлівы неўратычны страх, звязаны з рэальнай або ўяўнай фізічнай заганай.[1] У адрозненні ад дысмарфаманіі працякае звычайна без цяжкіх псіхічных расстройстваў. Праяўляецца пераважна ў падлеткаў як часовая ўзроставая з’ява; большасць выпадкаў дысмарфафабіі прыпадае на перыяд палавога выспявання, хоць можа развівацца і ў дарослых людзей, зрэдку і ў дзяцей.

Дысмарфафабія
МКХ-10 F45.2
МКБ-10-КМ F45.22
МКХ-9 300.7
МКБ-9-КМ 300.7
DiseasesDB 33723
MeSH D057215
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дысмарфафабія не вылучаецца як асобны дыягназ у Міжнароднай класіфікацыі хвароб дзясятага перагляду (МКХ-10), а вызначаецца як разнавіднасць іпахандрычнага расстройства.[2] У DSM-5 цялеснае дысмарфічнае расстройства вызначана як асобнае псіхічнае расстройства ў катэгорыі «абсесіўна-кампульсіўныя і звязаныя з імі расстройствы».[3] Звышцэнная або трызненная дысмарфафабія традыцыйна называецца «дысмарфаманіяй».

Крыніцы

правіць
  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.448
  2. Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Международная классификация болезней (10-й пересмотр). Класс V: Психические расстройства и расстройства поведения (F00—F99) (адаптированный для использования в Российской Федерации). — Ростов-на-Дону: «Феникс», 1999. — ISBN 5-86727-005-8.
  3. American Psychiatric Association. Diagnostic and Statistical Manual of Mental Disorders, Fifth Edition (DSM-5). — Arlington, VA: «American Psychiatric Publishing», 2013. — P. 242—247. — 992 p. — ISBN 978-0-89042-554-1. — ISBN 978-0-89042-555-8. — ISBN 0-89042-554-X. Архівавана 19 верасня 2019 года.

Літаратура

правіць