Дыфірамб
Дыфіра́мб (грэч. διθύραμβος) — жанр антычнай лірыкі, блізкі да оды ці гімна, урачыстая песня ў гонар багоў, найперш Бахуса. Выконваўся звычайна падчас збору вінаграду. Майстрам дыфірамба быў старажытнагрэчаскі паэт Піндар (VІ—V стст. да н.э.). У еўрапейскай паэзіі дыфірамб набыў адзнакі твора хвалебнага. Менавіта такімі пачуццямі прасякнуты верш М. Танка «Дыфірамб» (1950):
- Табе складаю дыфірамб,
- Пяро маё — таварыш верны,
- Калі сягоння ў час вячэрні
- Звіняць лісты, як гулкі ямб.
Сёння гэты тэрмін часцей ужываецца ў іранічным сэнсе — як выяўленне залішняй, неапраўданай пахвальбы.
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.