Дыяна (прынцэса Уэльская)

(Пасля перасылкі з Дыяна, прынцэса Уэльская)

Дыяна, прынцэса Уэльская (анг. Diana, Princess of Wales), народжаная лэдзі Дыяна Спенсер[8] (анг. Lady Diana Spencer, 1 ліпеня 1961, Сандрынгем, Норфалк — 31 жніўня 1997, Парыж) — з 1981 па 1996 першая жонка прынца Уэльскага Чарльза, спадчынніка брытанскага прастола. Шырока вядомая як прынцэса Дыяна, лэдзі Дыяна або лэдзі Дзі. Паводле апытання, праведзенага ў 2002 годзе вяшчальнай кампаніяй Бі-бі-сі, Дыяна заняла трэцяе месца ў спісе ста найвялікшых брытанцаў у гісторыі.

Дыяна, прынцэса Уэльская
Diana, Princess of Wales
Diana, Princess of Wales 1997 (2).jpg
Coat of Arms of Diana, Princess of Wales (1996-1997).svg
Сцяг Яе Высокасць прынцэса Уэльская
29 ліпеня 1961 года — 31 жніўня 1997 года
Нараджэнне 1 ліпеня 1961(1961-07-01)[1][2][…]
Смерць 31 жніўня 1997(1997-08-31)[1][2][…] (36 гадоў)
Месца пахавання на тэрыторыі сямейнага памесця Спенсераў — Элтарп
Род Spencer family[d][5]
Імя пры нараджэнні англ.: Diana Frances Spencer
Бацька John Spencer, 8th Earl Spencer[d][6][7]
Маці Frances Shand Kydd[d][6][7]
Муж Чарльз, прынц Уэльскі[6][5][…]
Дзеці Прынц Уільям, герцаг Кембрыджскі[6][5][7] і Прынц Гары Уэльскі[6][5][7]
Веравызнанне Царква Англіі
Адукацыя
Дзейнасць абаронца навакольнага асяроддзя, філантроп, гуманіст, свецкая львіца, арыстакратка
Аўтограф Lady Diana signature-vect.svg
Манаграма Манаграма
Узнагароды Шаблон:Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны, Нідэрланды
Сайт royal.uk/diana-pr…(англ.) 
Commons-logo.svg Дыяна на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Дзяцінства Дыяна правяла ў Сандрынгеме, тамсама атрымала пачатковую хатнюю адукацыю. Яе настаўніцай стала гувернантка Гертруда Ален, якая вучыла яшчэ Дыяніну маці.

Сваю адукацыю Дыяна працягнула ў Сілфілдзе, у прыватнай школе каля Кінгс-ліны, потым у падрыхтоўчай школе Рыдлсуорт-Хол.

У дванаццаць гадоў яе прынялі ў прывілеяваную школу для дзяўчат ва Уэст-Хіл, у Севеноукс, графства Кент.

«Лэдзі Дыянай» яна стала ў 1975 годзе, калі яе бацька прыняў спадчынны тытул графа. У гэты перыяд сям’я пераязджае ў старажытны радавы замак Олтарп-Хаўс у Нартгемптаншыры.

Узімку 1977 гады, перад тым як паехаць вучыцца ў Швейцарыю, шаснаццацігадовая лэдзі Дыяна ўпершыню сустракае прынца Чарльза, калі той прыязджае ў Олтарп на паляванне.

Апынуўшыся ў Швейцарыі, Дзіяна хутка засумавала па доме, таму вярнулася ў Англію раней часу. Разам з трыма сяброўкамі яна наняла кватэру ў цэнтры Лондана і пачала працаваць памочніцай выхавальніка ў дзіцячым садку «Маладая Англія» у Піміліка.

Сямейнае жыццёПравіць

Дачка графа Спенсера, прадстаўніка галіны таго ж сямейства Спенсер-Чэрчыляў, што і Джон Чэрчыль, герцаг Мальбара, і Уінстан Чэрчыль. Нягледзячы на ​​фармальна «некаралеўскае» паходжанне, у Дыяне цякла каралеўская кроў. Яе продкі па бацьку былі носьбітамі каралеўскай крыві праз незаконнароджаных сыноў караля Карла II Англійскага і незаконнароджанай дачкі караля Якава IІ. Графы Спенсер здаўна пражывалі ў самым цэнтры Лондана, у Спенсер-хаузе.

Дыяна пазнаёмілася з прынцам у час дабрачыннага мерапрыемства, выйшла замуж за яго 29 ліпеня 1981 года; да вяселля была прыкавана вялікая ўвага публікі і СМІ. У 1982 і 1984 нарадзіліся сыны Дыяны і Чарльза, прынцы Уільям і Гары (Генры) Уэльскі, якія з’яўляюцца наступнымі ў чарзе на спадчыну брытанскай кароны пасля свайго бацькі. К сярэдзіне 1990-х гадоў адносіны паміж мужам і жонкай сапсаваліся, у прыватнасці, праз працяглыя адносіны Чарльза з Камілай Паркер Боўлз (якая, пасля гібелі Дыяны, стала яму за жонку). Сама Дыяна колькі часу была ў блізкіх адносінах з сваім інструктарам па верхавой яздзе Джэймсам Х’юітам, у чым прызналася ў 1995 годзе ў тэлеінтэрв’ю (годам раней Чарльз зрабіў аналагічнае прызнанне аб сувязі з Камілай). Шлюб распаўся ў 1992 годзе, пасля чаго муж і жонка жылі па сабе, і завяршыўся разводам ў 1996 годзе з ініцыятывы каралевы Елізаветы II.

Незадоўга да гібелі, у чэрвені 1997 года, Дыяна пачала хадзіць з кінапрадзюсерам Додзі аль-Фаедам, сынам егіпецкага мільярдэра Махамеда аль-Фаеда, аднак апрача прэсы гэты факт не пацвердзіў ні адзін з яе сяброў, таксама гэта абвяргаецца ў кнізе дварэцкага Лэдзі Дыяны — Пола Барэла, які быў блізкім сябрам прынцэсы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118525123 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Diana, Princess of Wales // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Diana Spencer // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118525123 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 студзеня 2017.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 https://www.princeofwales.gov.uk/biographies/hrh-prince-wales Праверана 4 мая 2020.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 Lundy D. R. Lady Diana Frances Spencer // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 Kindred Britain
  8. Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.15.

СпасылкіПравіць